Старадарожскі мастацкі музей

Старадарожск¦ мастацк¦ музей
Старадарожскі мастацкі музей — прыватны музей, заснаваны ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці ў 1990 годзе. У аснову музея пакладзена асабістая калекцыя беларускага навукоўца і дзеяча культуры Анатоля Яўхімавіча Белага (1939 – 2011). За сваё жыццё ён паспеў папрацаваць вучоным сакратаром музея Вялікай Айчыннай вайны, быў першым дырэктарам музейных комплексаў «Хатынь» і «Курган Славы», выкладаў у БДУ і іншых навучальных установах. Аднак адной з галоўных справаў яго жыцця была работа па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Вынікам гэтага стала, у тым ліку, і вялікая калекцыя твораў мастацтва і гістарычных артэфактаў, якая і зрабіла магчымым стварэнне музея. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 11 снежня 1999 года, на другі дзень пасля 60-годдзя А. Я. Белага.

     Пачатак збору калекцыі сям’і Белых быў пакладзены дзедам                  А. Я. Белага — Васілём. Так адСтарадарожск¦ мастацк¦ музей 1 Васіля Белага было атрымана некалькі манет Вялікага княства Літоўскага, на якія Анатоль Белы ў сярэдзіне 1970-х купіў некалькі мастацкіх твораў для сваёй будучай калекцыі. Сапраўднае калекцыяніраванне пачаў бацька А. Я. Белага — Яўхім Белы, які ў вясковай сядзібе пачаў збіраць творы мастацтва беларускай тэматыкі. Калекцыяніраванне самога Анатоля Белала пачалося з кнігазбору ў студэнцкія гады, а цікаўнасць да мастацтва з цягам часу прычынілася да калекцыяніравання мастацкіх твораў — спачатку Анатоль Белы захапіўся медальёнамі, яны падштурхнулі да збору графікі, апошняя ў сваю чаргу да збору жывапісу. Анатоль Белы сябраваў з многімі мастакамі — атрымліваў ад іх у дар карціны.

     У 1990 годзе А. Я. Белы вырашыў стварыць музей на базе дома сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Да будынка было дабудавана некалькі памяшканняў і паверх, сюды на 10 аўтобусах з Мінска была перавезена калекцыя. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 10.12.1999 года.

     IMG_0630Прыватны мастацкі музей у Старых Дарогах адзін з нямногіх (каля 10) прыватных музеяў Беларусі. Пасля смерці А. Я. Белага (2011) яго справу працягваюць сваякі, музей працягвае працаваць.

          Экспазіцыя мае каля 4 тысяч экспанатаў, плошча каля 500 м². Аснову мастацкай калекцыі склаў асабісты збор А. Я. Белага: жывапіс, графіка, скульптура, медальернае мастацтва (каля 600 адзінак) і нумізматыка (самым старажытным экспанатам з’яўляецца каранацыйны медаль караля Аўгуста III, датаваны 1730 годам). Музей мае 7 тэматычных залаў.

     У зале «Жывапісная Беларусь» экспануюцца творы беларускіх мастакоў Г.Вашчанкі («Беларускі краявід», 1983), М. Карпука («Асеннія палеткі», 1992), І. Рэя («Зялены краявід», 1985), У. Стальмашонка («Слёзы Адама», 1992; «Першыя і апошнія каралі Рэчы Паспалітай», 2003), Б. Ціханава («Маці касманаўта Клімука», 1980), Г. Ціхановіча («Веру — уваскрэснеш», 1997), Я. Ціхановіча («Уладзіслаў Галубок», 1944; «Партызаны ў разведцы», 1995) і інш.

     У зале «Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах» сабраны партрэты князёў, святых, асветнікаў, палкаводцаў Вялікага княства Літоўскага, дзеячаў «нашаніўскага» перыяду і беларускага замежжа, выявы помнікаў архітэктуры старажытных гарадоў Беларусі, карта Вялікага княства Літоўскага часоў вялікага князя Вітаўта, радавод полацкіх князёў і вялікіх князёў літоўскіх. Экспануюцца творы беларускіх мастакоў А. Крывенкі, У. Стальмашонка, А. Цыркунова і інш.IMG_0634

     У зале «Творы мастака А. Пятрухны» сабрана каля 150 твораў жывапісу, графікі, акварэлі. Тут знаходзяцца стэнды, прысвечаныя беларускаму пісьменніку В. Быкаву: кнігі, ілюстрацыі мастакоў да яго твораў, асабістыя рэчы.

     Зала «Сябры клуба „Спадчына“» змяшчае партрэты сяброў клуба, іх кнігі, артыкулы ў часопісах і газетах, асабістыя рэчы, афішы, дыскі, запісы выступленняў і інш.

     Зала «Скульптура і медальерная кераміка» прадстаўлена творамі беларускіх скульптараў і майстроў медальернага мастацтва: М. Кандрацьева, У. Мелехава, М. Несцярэўскага і інш.

     Зала «Гісторыя Беларусі ў графіцы» мае 3 раздзелы. У раздзеле «Старажытная Беларусь» прадстаўлены постаці Е. Полацкай, К. Тураўскага, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. У раздзеле «Змагарная Беларусь» жывапісныя і графічныя партрэты ўдзельнікаў паўстанняў 1794 і 1830—1831, Т. Касцюшкі і яго паплечнікаў, філарэтаў і філаматаў, А. Міцкевіча, К. Каліноўскага, Э. Плятэр. Раздзел «Маладая Беларусь» змяшчае творы медальернага мастацтва, прысвечаныя Ф. Скарыне, М. Гусоўскаму, Я. Купале, Я. Коласу, Цётцы, К. Каганцу.

     У зале «Любіць Радзіму, шанаваць родную мову» экспануюцца партрэты дзеячаў беларускай культуры: М. Багдановіча, Ф. Скарыны і інш., творы заходнебеларускіх мастакоў Я. Драздовіча, М. Сеўрука, П. Сергіевіча.

      Па-за будынкам музея дэманструюцца помнікі — скульптуры (77 адз.) вялікім літоўскім князям Міндоўгу, Віценю, Вітаўту, Ягайлу, а таксама Л. Сапегу, Ф. Скарыне, К. Каліноўскаму, Ф. Багушэвічу, А. і М. Багдановічам, М. Улашчыку, В. Быкаву, А. Бярозку і іншым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі. Таксама на тэрыторыі сядзібы знаходзяцца камень Мовы (са 100 імёнамі беларусаў-змагароў за родную мову) і камень Гісторыі (100 імёнаў гісторыкаў і публіцыстаў).

     Экспазіцыя мастацкага музея часта мяняюцца: з’явіліся асобныя раздзелы, прысвечаныя К. Каліноўскаму і Ф. Скарыну, царкоўным дзеячам. У музеі шмат эміграцыйных выданняў, кніг Н. Арсенневай, А. Бярозкі, Я. Кіпеля, «Запісы БІНІМ», «Конадні», «Полацак» і іншыя.

     У музеі ёсць стэнд з творамі мастакоў Заходняй Беларусі пачатку XX стагоддзя: Я. Драздовіча, П. Сергіевіча, В. Жаўняровіча. Пры тым, на творы В. Жаўняровіча ў музея маюцца дакументы, якія сведчаць, што гэтыя творы выстаўляліся ў самых прэстыжных залах Францыі.

     Таксама ў Старадарожскім музеі А. Белага выстаўлены арыгінал твору знакамітага мастака XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча, адзін з нямногіх яго твораў у Беларусі. На шыльдзе пад творам пазначана, што гэта дар беларускаму народу ад мастака Арлена Кашкурэвіча. Там жа знаходзіцца рарытэтны бюст Валенція Ваньковіча.

     У музеі часта ладзяцца выставы. Найбольш значныя: «Любіць Радзіму — шанаваць родную мову», «Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах», «Беларускія Калумбы» і інш.

     Дзейнасць музея неаднаразова асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі. У якасці дадатка прапаноўваем тэкст артыкула ”Частный музей в Старых Дорогах“, што быў апублікаваны 25 жніўня 2001 г. у газеце “СБ -“Беларусь сегодня”.

IMG_0638 IMG_0643

IMG_0646

Пакінуць каментар